Ніва № 38 (3254), 23 верасня 2018 г.

ВЯНОК УСІМ «БЕЛАВЕЖЦАМ»

Юрка БУЙНЮК

У 34 нумары «Нівы» прачытаў я рэцэнзію знакамітага беларускага крытыка Сяргея Чыгрына на кнігу крытычных артыкулаў Алы Петрушкевіч «Белавежа. Аўтары, постаці і героі», якая з’явілася пад сам юбілей «Белавежы». Кніга мяне менавіта пацешыла не тым, што там ёсць рэцэнзія на мой зборнік але ўвогуле, што яна з’ явілася. Гэта вянок, які ў форме кнігі д р Ала Петрушкевіч склала ўсім «белавежцам» і гэтым вельмі вядомым, і гэтым апошнім, як мая скромная асоба. На гэты час ёсць толькі дзве добразычлівыя асобы крытыкаў з Беларусі, якія рэгулярна пішуць рэцэнзіі на кнігі паэтаў і пісьменнікаў з Беласточчыны — а менавіта д р Ала Петрушкевіч і Сяргей Чыгрын. Яны заўсёды пра нас памятаюць, за што вялікае ім дзякуй. Кніга д р Алы Петрушкевіч мне вельмі хутка прачыталася таму, што напісана вельмі цікава і трапна. Аўтарка вельмі добра разумее творы «белавежцаў». Сяргей Чыгрын пытае, чаму не напісана пра Юстыну Каролька, пра Віялету Нікіцюк ці Касю Сянкевіч. Не мне ацэньваць талент маладых літаратараў таму, што як гаворыць старая прыказка — дзеці і рыбы голасу не маюць а так нас, дзяцей «Белавежы», бачаць у нашым беларускім беластоцкім агародчыку. Чаму ў агародчыку? Таму, што ў агародзе расце патрэбная агародніна, але і шмат пустазелля, якое не надта вартаснае, а пнецца высока. Пад словам пустазелле не маю на думцы маіх сябровак, але тэмы ў нашых беластоцкіх беларускіх масмедыях, якія высысаюць здаровыя сокі ў нашай «белавежскай» (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF