Ніва № 38 (3254), 23 верасня 2018 г.

Шляхам ручніковым...

Міра ЛУКША

Доктар Ірэна Матус, гісторык — калекцыянерка падляшскіх ручнікоў. На канферэнцыі пра еўрапейскія культурныя маршруты, якія ўжо існуюць і развіваюцца, запрапанавала маршрут, якога яшчэ няма. Канферэнцыйныя сталы ў Падляшскім музеі народнай культуры, які ўзнік з Беластоцкага музея вёскі і аддзела этнаграфіі Падляшскага музея ў Беластоку — пад Васількавам — аздобіла частка яе калекцыі (мае пакуль 200 асобнікаў гэтай адмысловай і рытуальнай аздобы). Задумала яна шлях падляшскага ручніка, які прыцягнуў бы, несумненна, шмат даследчыкаў і аматараў народнай культуры.

— Мой даклад іншы, чым іншых дакладчыкаў. Яны расказвалі пра шляхі, якія спрацавалі, якія наведваюць тысячы турыстаў. Мой прапанаваны турыстычны маршрут меў бы назву Шлях падляшскага абрадавага ручніка. Чаму ручнік? Ручнік належыць да тых прадметаў, вырабаў традыцыйнай народнай культуры, які з’яўляецца своеасаблівым феноменам, вельмі важным. Я лічу, што гэты прадмет варты занясення нават у спісак ЮНЕСКА. Гэта рэч незвычайная, хаця паўсядзённая. Абрадавы ручнік з’яўляецца рэччу характарнай усходнім славянам, але на нашым, шматкультурным Падляшшы, з ’яўляецца ён таксама феноменам пранікання культур. Хачу вам паказаць таксама такія ручнікі са сваіх збораў, з вёсак, дзе пражывае таксама польскае насельніцтва. Я спадзяюся на падтрымку маёй задумы стварэння такога шляху, на ацэнку яе навукоўцамі і практыкамі, ці варта такі культурны маршрут на Падляшшы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF