Ніва № 38 (3254), 23 верасня 2018 г.

Фінал Кубка Польшчы па скандынаўскай хадзьбе ў Гайнаўцы

Аляксей МАРОЗ

Звыш сямісот пяцідзесяці чалавек з Польшчы, Беларусі, Расіі, Германіі і Злучаных Штатаў Амерыкі спаборнічалі ў фінале Кубка Польшчы па скандынаўскай хадзьбе, які 8 верасня ў час цёплага і сонечнага надвор’я быў наладжаны Польскай федэрацыяй «Nordic Walking», Павятовым стараствам у Гайнаўцы і Гайнаўскім надлясніцтвам па сцяжынках Белавежскай пушчы ў Гайнаўцы і яе наваколлі. У гэтым годзе з Рэспублікі Беларусь не прыехаў на гайнаўскія спаборніцтвы баскетбаліст з Гродна Андрэй Дзядзевіч, які два гады і год назад станавіўся агульным пераможцам Кубка Польшчы па скандынаўскай хадзьбе на самай прэстыжнай дыстанцыі, паўмарафоне, здабываючы першае месца ў Гайнаўцы і амаль ва ўсіх іншых мясцовасцях, дзе адбываліся змаганні за кубак Польшчы. У мінулым годзе заснаваў ён Беларускую федэрацыю скандынаўскай хадзьбы і ўжо ў гэтым годзе як старшыня федэрацыі стаў арганізаваць спаборніцтвы па скандынаўскай хадзьбе ў Беларусі. Мае суразмоўцы з Польшчы пахвалілі добрую арганізацыю ў Мінску спаборніцтваў па скандынаўскай хадзьбе за Кубак Еўропы, якія пазней праходзілі ў Польшчы і іншых еўрапейскіх краінах. Затое ў гайнаўскім фінале прыняла ўдзел жонка Андрэя, Наталля Дзядзевіч, якая прыехала ў Белавежскую пушчу з камандай з Беларусі. Жыхары Гайнаўскага павета ішлі перш за ўсё на дыстанцыі 5 кіламетраў і дабіліся канкрэтных поспехаў. У катэгорыі 1829 гадоў гайнаўская белліцэістка Патрыцыя Дзедзік (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF