Ніва № 38 (3254), 23 верасня 2018 г.

Дзікі ў Беластоку

Яўген ВАПА

Удалым аказаўся ў нас верасень у гэтым годзе. Надвор’е летняе, але не спякотнае. Для ўборкі бульбы, гародніны і садавіны лепшага і не прыдумаеш. Пладатворная зямля багата ўзнагародзіла рупліўцаў сваім ураджаем. Асабліва ў садах яблыні гнуцца і ломяцца пад цяжарам пышнакаляровых і сакавітых кругласцей. На агародах усе тыквенныя растуць як шалёныя да імпазантных памераў. Сярод іх розных колераў, кшталтаў, смакаў у бласлаўлёным задавальненні выстаўляюць сябе да сонечных промняў самі каралевы дыні. Вяртаюцца ізноў яны да ласкі чалавечых смакаў. Раней доўгімі гадамі былі толькі кормам для кароў і свіней. Адчувальная цеплыня дазволіла многім аматарам дачнай гадоўлі вырасціць спелыя па велічыні і смаку абрыкосы і персікі. Пад маім блокам гэтую смакавітую садавіну з беластоцкіх агародчыкаў прадавалі дзелавітыя ўласніцы дачных участкаў. Ну і жоўтыя памідоры адной з бабулек прыводзілі мае смакавыя рэцэптары ў такі стан задавальнення, што інакш чымсьці кайфам гэтых пачуццяў не назавеш.

Аднак ад свайго беластоцкага дзядзькі пачуў я гісторыю, якая паказвае, што прырода ўвесь час знаходзіцца ў зменлівым вандраванні. Менавіта тут, у Беластоку, у цэнтры горада ягоную дачу і пасаджаную там бульбу вельмі ўпадабалі сабе дзікі, якія для многіх беластачан сталі непажаданымі гасцямі. І не было выхаду, трэбы было ісці на начную варту і пільнаваць сваю агародніну перад канчатковым знішчэннем. Калі пазваніў я бацьку і запытаўся як там у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF