Ніва № 38 (3254), 23 верасня 2018 г.

Заўсёды ў трусах

Міраслаў ГРЫКА

Ахапілі мяне ў апошні час благія прадчуванні. Беларусь ляжыць толькі на валасок ад... Крыма, жорстка выдзертага паслямайданавай Украіне пуцінскай Расій. А як далёка Польшча? На нішто не здаліся міжнародныя саюзы, палітычныя і ваенныя, пампезныя заявы пра салідарнасць і эканамічныя санкцыі, накіраваныя супраць Расіі. Фактычна, што палітычна Крым падышоў да межаў Беларусі калі не на адлегласць валаска, дык не большую, чым не занадта ўражваючы рост Пуціна. Аднак, улічваючы эга Пуціна, значэнне якога непараўнальнае з метрычнай шкалой, усе межы ён ужо даўно перасек. Можна нават сказаць, што Пуцін ёсць усюды. На працягу доўгага часу рассядаецца ў Беларусі, некаторы час поўна было яго ў Польшчы. І па ўсёй Еўропе. І нават у Злучаных Штатах, якіх толькі з ветлівасці не параўноўвае з Сірыяй.... дзе Пуцін таксама ёсць. Што пра гэта думаюць беларусы? Кожны з іх перабіваецца з бульбы на квас. Не палітыка людзям у галовах, а барацьба за выжыванне. Мінімальны пражытковы ўзровень быў нядаўна падняты беларускім урадам да 214 рублёў — 380 злотых. Месяц за менш чым гэты мінімум мусяць выжыць 540 тысяч беларусаў — 5,7 адсотка насельніцтва. Гэта азначае, што многія грамадзяне жывуць ва ўмовах крайняй галечы, а палова, або нават траціна іх кранаецца экзістэнцыяльнай беднасці. Ускосна, дарэчы, гэта ўплывае на ўсіх.

Чалавечае грамадства з’яўляецца свайго роду сістэмай злучаных сасудаў. Напэўна, на ўзроўні інфармацыі. Нягледзячы на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF