Ніва № 38 (3254), 23 верасня 2018 г.

Дзяржынскі і карова

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Не раз даводзілася пісаць пра савецкакамуністычныя помнікі, якімі запоўнена ўся постасавецкая Беларусь. Але тэма гэтая цэлы час мае свой працяг. Больш чвэрці стагоддзя прайшло з таго часу, як сканаў Савецкі Саюз, Беларусь намінальна стала суверэннай дзяржавай, а чужынскія, пераважна крывавыя, куміры і ідалы дагэтуль запаўняюць пляцы і вуліцы нашых гарадоў. І каб толькі плошчы гарадоў. У Гродне, прыкладам, помнікбюст „жалезнаму Феліксу” па вуліцы яго ж — Дзяржынскага, стаіць проста ля самага ўваходу ў школьную гімназію. За ўсе гады стаяння гэтага ідала аніводны настаўнік, ці кіраўнік гэтай школы, ні разу не падняў пытанне пра дэмантаж і хоць бы яго перанос. Бо лагічна было б паставіць гэты помнік ля будынка КГБ, структуры, якая наўпрост з’яўляецца пераемніцай справы Дзяржынскага, і супрацоўнікаў якой з гонарам дагэтуль называюць чэкістамі. Так што чаму можа навучыць такая гімназія школьніка з Дзяржынскім на ўваходзе, да якога абавязаны класці кветкі, — зразумела.

Тлумачэнне такой сітуацыі вельмі простае і ляжыць на паверхні — у Беларусі не толькі не адбылася дэкамунізацыя. У нашай намінальна самастойнай, але фактычна паранейшаму залежнай ад Масквы дзяржаве, усяляк насаджваецца культ савецкіх правадыроў, розных герояў „гражданской” вайны, сумніўных чырвоных камандзіраў і герояў сацыялістычнай працы. Культ гэты адраджаецца пуцінскай уладай у Расеі і ўсяляк пераносіцца, транслюецца, экстрапалюецца на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF