Ніва № 38 (3254), 23 верасня 2018 г.

Вясковая спадчына

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У Сацах, што ў Нарваўскай гміне, 15 верасня адбылося мерапрыемства, прысвечанае спадчыне гэтай вёскі. Падзея была адной са шматлікіх ініцыятыў у рамках адзначаных у гэты час Еўрапейскіх дзён спадчыны.

Выбраўся я туды на публічным транспарце, значыць, на аўтобусе. Такі аўтобус, якім было б мне выгадна дабрацца ў Жыўкова, ад якога каля трох кіламетраў хады ў Сацы, пазначаны быў у раскладах на гадзіну 9.51 з прыпынку каля старой беластоцкай электрастанцыі, што па вуліцы Браніцкага. Чакаў я, чакаў таго аўтобуса, а ён неяк не хацеў з’явіцца на прыпынак. Пазваніў я тады ў бюро фірмы „Ваяжор” высветліць справу. Інфарматар з другога боку тэлефоннай лініі паінфармаваў мяне, што таго аўтобуса ўжо ў новым раскладзе няма, а калі я згадаў, што нідзе таго новага раскладу няма, ён парэкамендаваў мне ўзяць яго ў вадзіцеля. Толькі калі той вадзіцель прыязджае цяпер на прыпынкі?.. Гэта свайго роду таксама элемент нашай ментальнай спадчыны, гэтая неахайнасць у адносінах да пасажыраў, асабліва да тых, якія не карыстаюцца сваімі машынамі, якія па ўсёй верагоднасці, не надта важныя, якіх патрэбамі можна вось так сабе не дурыць галавы...

Прыйшлося стаць крыху важнейшым і выбрацца на сваім транспарце, балазе, што такім магу яшчэ сяктак карыстацца. І нават удалося так трапіць у Сацы, што не трэба было пятляцца па гэтай арыгінальнай тапаграфіі прамавугольнай вёсцы. Бо Сацы, гэта дзве паралельныя вуліцоўкі, што праляглі на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF