Ніва № 37 (3253), 16 верасня 2018 г.

Грушка — святое дрэва Камянецкай зямлі (3)

Ганны КАНДРАЦЮК

У час, калі сталі знішчаць Грушку, штосьці скрыганула ў небе. Дрэва енкнула, жаласна заскрыпела. Хоць на двары не было ветру, зашалясцелі ўсе лісці. Быццам адпявалі смяротную песню. Тыя, што глядзелі на гібель святога дрэва, адчулі спалох у сэрцы. Прамовіла прадчуванне бяды...

Спадарыні Вера і Валя замоўклі на момант...

Ну, а пасля гэтыя дзеці ў Вярховічах учадзелі....

Праўда, выратавалі дзяцей, ніхто тады не памёр.

— Божая сіла падала знак, каб апамяталіся, — мяркуюць жанчыны, — каб вярнуліся да рэлігіі. Невыпадкова трагедыя разыгралася на тэрыторыі школы.

— Нас, дзяцей, бацькі не бралі з сабой пад Грушку, — успамінае Валянціна Анатольеўна, — надта баяліся дырэктара школы. Настаўнікі першыя даносілі начальству, хто свяціў пасху перад Вялікаднем, хто вадзіў дзяцей у царкву — усё такое. А нам аж свярбела, каб паглядзець тую грушку. Што там такое! Старэйшыя людзі ўсё шапталі... што там нейкае святло ззяе, што чуюцца дзіўныя гукі і словы.

Памятае, як у адзін празнік дамовіліся жэмэрвой злётаць у святое месца. Каб ніхто не ўбачыў і не вярнуў дамоў, беглі напрасткі. Валянціна, тады падлетак, запамятала мора людзей, якія выстойвалі ля крыжоў. Перад агароджай гаспадары проста з воза прадавалі яблыкі, памідоры, агуркі. Ніхто не спадзяваўся пабачыць тут столькі дзяцей. Іх з’яўленне вельмі парадавала старых.

— Усе нас частавалі яблыкамі, — успамінае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF