Ніва № 37 (3253), 16 верасня 2018 г.

Па колішніх лядах

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

На стэндзе, што стаіць у лесе паблізу чыгуначнай станцыі Палічна, абнародавана кароткая гісторыя Бельскай пушчы. Паведамляецца там, што спрадвеку тэрыторыя гэтая была залесена. Лясы пачыналіся ад вытокаў Нурца і між рэчкай Белай з аднаго боку, а рэчкамі Лясной і Нараўкай з другога, даходзілі на поўначы да Нарвы і Нараўкі. З паўночнага ўсходу межавалі з Воўпенскай пушчай, з усходу з Белавежскай пушчай, а з паўднёвага ўсходу — з Камянецкай. У XV стагоддзі Бельскую пушчу падпарадкавана бельскаму замку. У чарговых двух стагоддзях усе лясныя абшары, акрамя каралеўскіх паляўнічых дзялянак, былі прызначаны для засялення. Працэс гэты пачаўся ў пачатку XVІ стагоддзя ад закладкі прыгарадных вёсак Бельска — Ягуштова, Стрыкоў, Шасталаў, Відава, Парцава, Спічкоў. У чарговых гадах, ужо пад загадамі каралевы Боны, на Падляшшы была праведзена аграрная рэформа, названая валочнай памерай. Рэформа гэтая асноўвалася на размеркаванні грунтоў і аб’яднанні пасяленчай расцярушанасці ў новыя вёскі. Да 1570 года асадніцтва прасунулася да лініі, якую вызначалі вёскі Вітава, Істок, Карыціскі, Ягаднікі, Старое Корніна, Махнатае, Мора, Старое Беразова, Шастакова, Асоўка, Курашава і Вежанка. Да 1611 года лінія тая перамясцілася на чарговыя кіламетры ва ўсходнім напрамку — узніклі вёскі Барок, Хітрая, Новае Беразова і Новае Корніна. Адначасна з боку Белавежскай пушчы паявіўся вяночак асочніцкіх пасяленняў, берагучых доступу да яе. Па сённяшні дзень з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF