Ніва № 37 (3253), 16 верасня 2018 г.

На еўрапейскіх шляхах да сваёй спадчыны

Міра ЛУКША

Еўрапейскія дні спадчыны — 2018 г. у Падляшскім ваяводстве працягваюцца ад 8 да 16 верасня. ЕДС гэта дзеянні па ўсёй краіне (агульнанацыянальны каардынатар мерапрыемства — Нацыянальны інстытут спадчыны) — самае важнае свята славутасцей, арганізаванае штогод у верасні ў Еўропе і ў Польшчы. Яго мэта заключаецца ў тым, каб садзейнічаць развіццю рэгіянальнай культурнай спадчыны і нагадаць усім аб агульных каранях еўрапейскай культуры. Гэта таксама садзейнічанне міжкультурнаму дыялогу і, такім чынам, стварэнне моста, які злучыць жыхароў розных рэгіёнаў, а таксама розных пакаленняў. У Еўрапейскіх днях спадчыны ўдзельнічаюць розныя арганізацыі: установы культуры, навукі, адукацыі, грамадскія суполкі і прыватныя асобы. Яны становяцца ўсё больш і больш папулярнымі сярод жыхароў Падляшша. У 2018 годзе адзначаем сотую гадавіну незалежнасці Польшчы. Гэты вельмі важны юбілей з’яўляецца таксама тэмай 26 выдання сёлетніх ЕДС і праходзіць пад лозунгам «Незалежная для ўсіх». Гэтай тэмай Нацыянальная рада Савета па спадчыне хоча нагадаць публіцы гісторыю незалежнасці, паказаць дасягненні працяглага гістарычнага працэсу, у якім удзельнічалі многія вядомыя дзеячы і цэлы шэраг звычайных жыхароў Рэчы Паспалітай, якія ў цяжкі час не забыліся пра сваё, не шкадуючы намаганняў і ахвяр, часта з уласнага жыцця. Праз святкаванне года ЕДС арганізатары хочуць навучыць чытання ў помніках — маўклівых сведках гісторыі — гісторыі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF