Ніва № 37 (3253), 16 верасня 2018 г.

«Бобранскія сенакосы» — камерцыйная імпрэза ці акцыя для прыроды

Уршуля ШУБЗДА

Нібыта ў Бобры можна закахацца так, як у акцёрках — па здымках. Толькі ў гэтым выпадку бобранская прырода нікога яшчэ не расчаравала. Магчыма таму і ў гэтым годзе прыехалі тут сотні ахвотнікаў з косамі. Усё гэта дзеля захавання натуральнага краявіду даліны адной з найбольш дзікіх польскіх рэк. Да гэтага часу можна захапляцца гармоніяй суіснавання прыроды і людзей — так, як сто гадоў таму. „Бобранскія сенакосы” маюць паспрыяць абуджэнню экалагічнай свядомасці ўласнікаў прыбобранскіх лугоў, як і нас усіх. Аднак не ўсіх задавальняюць вынікі імпрэзы, якая прайшла ўжо сямнаццаты раз.

Для прыроды, а не ўзнагароды

У суботу (8 верасня) на тэрыторыі Бобранскага нацыянальнага парку, непадалёк ад польскабеларускай мяжы адбыўся Чэмпіянат свету па кашэнні балотных лугоў. Мерапрыемства адбываецца ад сямнаццаці гадоў. У Шушалеве — другі раз. Рэгулярнае скошванне багністых лугоў ля ракі Бобра пачынаецца кожны год пасля сезона размнажэння птушак. Гэта звычайна канец жніўня або пачатак верасня. Мерапрыемства носіць не толькі спартовы, масавы, але і экалагічны характар. Такім крокам кіраўніцтва нацыянальнага парку прыцягвае ўвагу да захавання каштоўнага прыроднага асяроддзя — забалочаных лугоў.

— Звярніце ўвагу, мы ў мінулым годзе тут арганізавалі сенакосы, зараз гэтыя маленькія бярозкі зноў адбіліся ад зямлі і зноў гэты луг патрабуе кашэння. Бярозы, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF