Ніва № 37 (3253), 16 верасня 2018 г.

Вечныя і зямныя дарогі

Яўген ВАПА

На мінулыя выходныя ізноў пацягнула мяне ў свае пушчанскія куткі і загайнаўскія куточкі. Даехаць, асабліва ў суботу ці нядзелю, на грамадскім транспарце ў гэтыя месцы Падляшскага ваяводства даволі складана. Хутчэй можна трапіць у Варшаву, нягледзячы на ўвесь час будаваную там дарогу. Або лепш увогуле не выбірацца з дому, бо з хвілінай прыняцця рашэння такое падарожжа гарантуе сапсаваныя нервы і спазненні.

Самыя вялікія будаўнічыя працы вядуцца зараз паміж Заблудавам і Трасцянкай. Даволі часта мне прыходзіцца зараз там падарожнічаць і хочацца толькі спадзявацца, што нейкае паскарэнне тэмпаў дарожных прац усё ж такі адбудзецца. Шафёры і пасажыры скептычна выказваюцца пра відочную простым вокам лагістыку вядзення гэтых работ. Я ў дарожнай справе аніякі спецыяліст, але калі за кожным разам чую тыя ж самыя крытычныя заўвагі, то, мабыць, нешта ёсць не так. Напэўна не так справа маецца з сістэмай дарожных тут святлафораў і чакання на чырвоным святле, якая абсалютна не супадае з чарговымі рамантаванымі адрэзкамі. Менавіта чырвоная выбарчая картка належыцца ўжо даўно ўсім самаўрадавым палітыкам за тую шматгадовую адсталасць якасці дарогі Беласток — Гайнаўка. Але, дай Божа, дажывем і зажывем як людзі і на гэтым напрамку.

Пра падыход да камунікацыйных развязак на ўсходняй сцяне пісаў я не раз і не два. Склаўшаяся сітуацыя паказвае, які падыход мае мясцовы самаўрад да гэтай праблемы. А гаворка, што дбае ён увесь (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF