Ніва № 37 (3253), 16 верасня 2018 г.

Падарожныя восеньскія замалёўкі

Віктар САЗОНАЎ

У Мінск з Гародні мы выехалі рана. І хоць трыста кіламетраў для еўрапейскай машыны не адлегласць, лепш усё ж стартануць раней, бо па самым Мінску можна страціць больш часу, чым дабіраючыся да яго. Бо там марафон нейкі, спартовыя спаборніцтвы, увесь горад перакрыты і міліцыі шмат. І аўтазакі ўжо не хаваюцца па завуголлях а стаяць там, дзе ім у нас і належыць стаяць, прама на вуліцах, і вельмі гарманічна ўпісваюцца ў агульны фон у краіне.

Таму да канкрэтнага адрасу хутчэй даедзеш на метро чым на ўласным транспарце. Можна і пешшу, канешне. Ці на роліках. Ці разам са спартоўцамі прабегчыся, чаго ніхто не забараняе, Іх, як кажуць, бегла больш трыццаці тысяч. Спартовая ў нас сталіца.

Нічога не зробіш, у сталіцы 8 і 9 верасня свята горада — 951 год з моманту заснавання. Гэта не жарты. Таму ўсе радасна бегаюць. І не толькі бегаюць. Народ святкуе, хто як хоча. Наладжана больш за сто святочных мерапрыемстваў у розных кутках горада. Сам начальнік краіны прыехаў паспрачацца, хто лепшы ў эстафетнай гонцы на лыжароверах у спаборніцтвах каманд сілавікоў. Каманда кіраўніка Беларусі перамагла. А сам кіраўнік завяршаў эстафету і фінішаваў першым. Ну хто б сумняваўся.

Свята горада па выпадковым супадзенні ці па волі якойсьці магутнай сілы супала з Днём беларускай вайсковай славы, які вельмі шануе апазіцыя. Гэта калі пад Оршай нашы разбілі войскі расейскага цара ў 1514 годзе. Таму жадаючыя маглі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF