Ніва № 37 (3253), 16 верасня 2018 г.

VІІІ Бульбафэст у Ліпінах

Аляксей МАРОЗ

На Гайнаўшчыне пакаленне маіх бацькоў вырошчвала многа бульбы, якую ўбіралі ўручную. Была яна асноўным кампанентам харчавання нашых родзічаў і продкаў, а таксама кормам для хатняй жывёлы. Бульбу прадавалі на ўнутраны рынак, напрыклад на Шлёнск, высылалі на экспарт, нават у Савецкі Саюз. Пазней вырошчванне бульбы на Гайнаўшчыне моцна абмежавалася, але надалей прыпушчанскія сяляне вырошчваюць яе на свае патрэбы і прадаюць на рынку гайнавянам. Фэст, прысвечаны традыцыі вырошчвання бульбы і яе выкарыстання стаў ладзіць Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы. Пазней быў ён уключаны ў Беларускі фестываль «Культура на музейных сходах». Фэст, прымеркаваны бульбе сталі ладзіць жыхары Ліпін. Да ліпінскага бульбянога фэсту падключыліся сімпатыкі мерапрыемства, стала падтрымліваць яго войт Гайнаўскай гміны.

VІІІ Бульбафэст, які адбыўся 1 верасня, прыцягнуў у Ліпіны многа публікі, сярод якой паявіліся таксама былыя бульбаводы. Падчас фэсту яго ўдзельнікі з’елі амаль увесь суп звараны са 100 кілаграмаў бульбы, 40 кіло свініны, тлушчу, цыбулі і прыпраўлены рознымі спецыямі. Супам напоўнены былі 4 умяшчальнікі ёмістасцю ў 300 літраў. Кухар Рыгор Анішчук суп падрыхтаваў паводле беларускага народнага рэцэпта. Публіка ела таксама печаную ў вогнішчы бульбу і іншыя бульбяныя стравы, сачыла за спаборніцтвамі з бульбай у галоўнай ролі, слухала вершы аб бульбе, напісаныя на адмысловы конкурс.

У 2011 годзе на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF