Ніва № 36 (3252), 9 верасня 2018 г.

Грушка — святое дрэва Камянецкай зямлі (2)

Ганна КАНДРАЦЮК

Раней пра «Грушку» я думала жывымі расказамі вясковых жанчын. У іх заўсёды адчуваўся пошум старой пушчы, які сам па сабе явіўся абяцанкай аздараўлення. Здавалася, жанчыны, якія краем лесу дабіраліся да святыні, размаўляюць з ветрам і дрэвамі. У гэтым жывым ланцугу няшчасцяў і цудаў запамяталася постаць няшчаснай маладзіцы з Капылоў. Яе трохгадовы сынок не хадзіў. І родная маці параіла ёй:

— Дочэнька, іды з Васею под Грушку.

Жанчына ўзяла дзіцятка на спіну і адправілася краем лесу. Здавалася, дарога выцягнулуся ў бесканечнасць. Слабасць і кволасць дзвюх безабаронных істот зразу адчула прырода. На «бясконцым» шляху множыліся перашкоды. Няшчасце і гора мае той спецыфічны пах, які прыцягвае ўсякай масці паразітаў і крыважэрных пачвар. Яны першыя знюхаюць бяду.

Восьвось, пакаўзнецца нага і будзе лёгкая здабыча...

Следам паломнікаў гудзеў адчайны плач маленькага Васілька. Дзіця верашчала як на пагібель. Ніякія жэсты і словы не былі ў змозе суцешыць, супакоіць малога. Ведзеная голым мацярынскім інстынктам жанчына ўсё ж дабрыла на святое месца. Праўда, яна мала што памятала са сваёй дарогі. Напаўпрытомная і агаломшаная прыліпла да Грушкі, прачытала малітву. І згодна з радай маці завязала аброчную ленту на дрэва.

Мудры пушчанскі народ не ідзе па помач з пустымі рукамі. Ён абавязкова нясе аброк, дары ў выглядзе стужак, ручнікоў, ікон, а ў сучасны момант ролю аброка (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF