Ніва № 36 (3252), 9 верасня 2018 г.

Сельскія дажынкі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

2 верасня ў сяле Студзянкі, што ў Васількаўскай гміне, адбыліся гмінныя дажынкі. Студзянкі — даволі вялікае сяло, гэта амаль мястэчка з некалькімі вуліцамі ды з некалькімі, а канкрэтна ў цяперашні момант — з двума солтысамі, а дакладней — з дзвюма солтыскамі, таксама; магчыма, што з прагрэсам гэтыя колькасці будуць буйнець...

Паводле абнародаванай на стэндзе ў цэнтры сяла легенды, колішні свет поўніўся маленькімі пасёлкамі і вёсачкамі, распаложанымі здалёк ад гасцінцаў і галоўных дарог. Месца сённяшняй вёскі Студзянкі займала старая пушча. Раслі ў ёй розныя дрэвы: векавыя стройныя сосны, барадатыя елкі, магутныя дубы, цвёрдыя разгалінастыя ясені, грабы, вязы, белыя бярозы і мноства меданосных араматных ліп. Непраходныя гушчары скрывалі мноства сакрэтаў і з’яўляліся бяспечным жытлом зуброў, ласёў, аленяў, тураў, мядзведзяў, дзікоў і ўсялякай меншай жывёльнай усячыны. Цераз нетры праціскалася лясная пуціна, якою валакліся гандляры, паломнікі і вандроўнікі. Нагружаныя коні неслі на сабе ўюкі ды здарожаных ездакоў. У ходзе знемагальнай вандроўкі спыняліся яны пры студзёнцы — крынічцы, якая вылівалася з глыбіні зямлі. Крынічка была распаложана ў засені прыгожага ўрочышча. У час супынку падарожныя паілі коней, абмываліся з поту і пылу, падсілкоўваліся і адпачывалі. Назапасіўшыся вадою, падаваліся ў далейшае падарожжа. З ходам часу пры крынічцы сталі паяўляцца хаціны. Пасяленне сталі называць Студзёнкай. Цягам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF