Ніва № 36 (3252), 9 верасня 2018 г.

Колькі можа вытрымаць конь беларускай пароды?

Уршуля ШУБЗДА

Працаздольныя, паслухмяныя і сумленныя — так у вялікім скарачэнні можна апісаць пароду коней, якая на працягу стагоддзяў фармавалася ў Беларусі. Амаль дваццаць гадоў таму той тып коней атрымаў назву «беларус», і невядома ці выжыве дзесяцігоддзі калгасаў і ўрбанізацыі ў Беларусі. Для некаторых гэта проста конь. Але для Якава Серафімовіча гэта самая лепшая парода ў свеце. І не толькі таму, што яна з’яўляецца адзінай нацыянальнай пародай у краіне, але і таму, што гэтыя коні сапраўды надзеленыя выдатнай прыгажосцю і сілай.

Вялікая мяжа па Вялікім Супонцы

Да 1939 года туды пралягала мяжа паміж Савецкім Саюзам і Польшчай. Некаторыя гавораць, што мяжа праходзіла па астраўку, які знаходзіцца пасярэдзіне возера. На некаторых польскіх картах міжваеннага перыяду пазначана, што возеры Вялікі і Малы Супонец уваходзілі ў склад ІІ Рэчы Паспалітай.

— Я нават той астравок паміж азёрамі даследаваў. Нічога не засталося. Казалі, што там памежны слуп стаяў, але нічога такога там няма, — патлумачыў Якаў Серафімовіч.

Некаторыя гавораць, што ў міжваенны перыяд жыхары Скрабатуноў лавілі рыбу толькі да палавіны возера. Далей не запускаліся, лічачы, што за астраўком пачынаецца савецкая частка возера і лоўлі. Тая вада на той час дзяліла два светы. Свет беларусаў пад польскай акупацыяй і тых, якім прыйшлося жыць пад саветамі. На другім беразе Вялікага Супонца дарастаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF