Ніва № 36 (3252), 9 верасня 2018 г.

Вейкі — і зноў тут

Міра ЛУКША

«Вейкі — Нарэйкі — ЮшкаўГруд — і зноў тут. Гэта адна з версій папулярнай прыказкі, якая ў нашых баках гучыць таксама Вейкі — Шымкі — ЮшкаўГруд. Такі слаўны трохкутнік!» — смяецца пан Янка з незарэчанскім прозвішчам, з пад Бельска, але які мае тут крышку гаспадаркі, і летам сёетое ў яго тут расце. А на забаву ў Вейкі прыехаў. На другую, ужо агранізаваную не толькі самой вёскай, а Гмінным цэнтрам культуры ў Гарадку ды пры падмацоўцы міністра ўнутраных спраў Польшчы. Летась на імпрэзу сяляне скінуліся ўсе па 30 злотых, — ці то салідныя гаспадары, ці пенсіянеры з агародчыкамі, і баль атрымаўся быў на славу. А тут шыкуецца вялізнае мерапрыемства, на якое збяруцца госці не толькі з Гарадоцкай гміны. А дабрацца сюды, у гэты ражок гміны, за плотам якое пачынаецца Міхалоўская, рукой падаць да мяжы з Рэспублікай Беларусь, цяпер немагчыма, калі не маеш свайго аўто. Красуецца, праўда, новенькі, чысценькі, каляровы аўтобусны прыпынак пасярод доўгай вёскі з хутараміпрысёлкамі, са шматлікімі акуратнымі мураванкамі і драўлянымі хатамі — пасівелымі ў тутэйшай архітэктуры, і навейшымі пад адзін капыл — напалову пустымі — а нават на гуглаўскай касмічнай карце глянуць страшна — леслеслес, поле — далёка! Але дабіраюся ў Вейкі на машыне Дарка Жукоўскага, падваршаўскага менеджара і аніматара культуры, якому нідзе не далёка — з’ездзім яшчэ ў Меляшкі, дзе цёткі завіхаюцца пры фларыстычных майстаркласах, перад Спленнем. Дарак папрэ яшчэ ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF