Ніва № 36 (3252), 9 верасня 2018 г.

Набліжаюцца самаўрадавЫя выбары

Аляксей МАРОЗ

Самаўрадавыя выбары адбудуцца 21 кастрычніка гэтага года. Будзем выбіраць гмінных, павятовых і ваяводскіх радных. Адбудзецца таксама першы тур выбараў войтаў, бургамістраў і прэзідэнтаў гарадоў, якія паводле новага выбарчага закона будуць выконваць свае абавязкі 5 гадоў, а не 4 гады, як было дагэтуль. Раней многа кандыдатаў на радных, войтаў і бургамістраў на Беласточчыне балатавалася са спіскаў Беларускага выбарчага камітэта, а ў Гайнаўскім павеце пазней з Беларусканароднага выбарчага камітэта. Сёлета, так як і на апошніх самаўрадавых выбарах, не прадугледжвалася рэгістраваць беларускія камітэты. Прадбачваецца, што беларусы прымуць удзел у бліжэйшых выбарах як кандыдаты ад розных выбарчых камітэтаў і партыйных спіскаў.

Калі прэм’ерміністр Матэвуш Маравецкі абвясціў дату самаўрадавых выбараў на 21 кастрычніка гэтага года, тады афіцыйна пачалася выбарчая кампанія. Пазней адбылася рэгістрацыя выбарчых камітэтаў. Да 26 верасня тэрытарыяльным выбарчым камісіям будуць прад’яўлены кандыдаты на войтаў, бургамістраў і прэзідэнтаў гарадоў.

У Гайнаўскім павеце

У Гайнаўскім павеце ў мінулым радныя выбіраліся ад Беларускага выбарчага камітэта, які пасля наладзіў супрацу з сялянскай партыяй PSL і пераўтварыўся ў Беларусканародны выбарчы камітэт. Апошні раз БНВК ішоў на выбары ў 2006 годзе. Ужо ў 2010 годзе кандыдаты на радных пайшлі да выбараў ужо як кандыдаты іншых выбарчых камітэтаў. Прадбачваецца, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF