Ніва № 36 (3252), 9 верасня 2018 г.

Беларуская мара — праца і кватэра за мяжой

Яўген ВАПА

У апошнім часе амаль няма тыдня, каб нехта знаёмы з Беларусі не пытаў мяне ці сяброў, ці не чулі мы пра нейкую працу для іхніх сямейнікаў, а нават для іх саміх. Некаторыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь рознага ўзросту і розных прафесій, ад рабочых па навукоўцаў, прыходзяць непасрэдна ў нашу рэдакцыю, спадзеючыся на нашу дапамогу ў вырашэнні ўсіх адміністрацыйных працэдур, звязаных з пераездам на пастаяннае жыхарства ў Польшчу. Прыходзячы ў рэдакцыю «Нівы», усе яны адразу з дзвярэй дэкларуюць пра свае польскія карані і тым самым пытаюцца пра магчымасці і шанцы атрымання Карты паляка для сябе, сваіх дзяцей і ўнукаў. Запушчаная ў міждзяржаўны кровазварот польскімі ўладамі на ўсход ад сваёй мяжы палітыка прываблівасці і заахвочвання да польскасці прыносіць плён у выглядзе павышанай міграцыі з гэтых краін. Зразумела, сітуацыя выглядала б інакш, калі б палітычнагаспадарчае становішча ў Беларусі ці Украіне было б лепшае ад сённяшняга, крызіснага моманту ў жыцці гэтых краін. Таксама ў плане звычайнага перасякання мяжы дакумент з Картай паляка дае яе ўласніку маральную і рэальную пашпартную перавагу над грамадзянінамнепалякам. Пачынаецца ўсё з мяжы, аж да далейшага і паўнейшага прыцягвання да польскасці і міграцыі сюды патрэбнай рабочай сілы і прытоку маладых, адукаваных мазгоў на патрэбы пастаяннага тэхналагічнага прагрэсу ў Польшчы і Еўропе.

Спачатку для беларускай дзяржавы эканамічная і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF