Ніва № 36 (3252), 9 верасня 2018 г.

Дух імпасібілізму

Міраслаў ГРЫКА

Толькі веданне самагонаварэння акупляецца — іранізаваў я калісьці ў ходзе дыскусіі з юнымі сябрамі. Нешта было ў гэтай іроніі, а, можа, сарказме, бо як назіраю сёння, веды самі па сабе бездапаможныя перад чалавечай стыхіяй. Як тузалі ім, так і тузаюць сёння тыя ж прымітыўныя пазывы, што заўсёды. Нічога не змяняецца ў гэтых адносінах, хоць мы лётаем у космас, быццам я на маім ровары да крамы ў Нарве са сваёй падпушчанскай вёскі. І ўвесь час кругаля, таму што ўсё чагосьці не хапае ў халадзільніку. Але мухападальніца таксама даследуе нашы дамы поўныя шыкоўных плазмавых тэлевізараў і ноўтбукаў. І ведае яна столькі пра функцыянаванне гэтых тэхналагічных цацачак, што большасць з нас — амаль нічога. Іншая справа — ровар. Яго фізічную механіку, думаю, усе разумеюць. Акрамя таго, што эпоха ровара ўжо даўно прайшла. Мы жывем у эпоху мабільнага тэлефона або GPSнавігатара. Але хто ведае, як яны працуюць? Мала хто ведае. У глабальным маштабе можа толькі адзін працэнт насельніцтва. Уключаем і выключаем штосьці, што пераўзыходзіць наша разуменне. І гэта незалежна ад месца, няхай гэта будзе Гайнаўка ці Варшава, ці той НьюЙорк. Гэта як гульня малпаў... узведзенай гранатай. На 99 адсоткаў мы — малпы.

Малпаў, асабліва прыматаў, амаль усіх праглынула бессэнсоўная чалавечая цывілізацыя. Асталося іх крыху ў заапарках. Там падглядваем іх гарэзлівыя і часам непрыстойныя паводзіны. Зза крат плююць яны з задавальненнем на чалавечых разявак, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF