Ніва № 36 (3252), 9 верасня 2018 г.

Няма таго...

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Кожны з нас з гадамі абавязкова хоча некуды вярнуцца. Нехта ў сваю маладосць, нехта нават у дзяцінства, калі больш рэалістычна — у родныя мясціны, у тыя гарады, вёскі ці мястэчкі, дзе душу павінны сагрэць цёплыя і сентыментальныя ўспаміны пра былыя вандроўкі, прыгоды, каханне, сяброў маленства.

Але, як сказаў класік, няма таго, што раньш было. Нікому яшчэ не ўдавалася „скінуць” са свайго веку хоць бы пару гадоў, не тое што дзесяцігоддзе ці два. Жыццё не стаіць на месцы, навуковатэхнічны прагрэс сямімільнымі крокамі апярэджвае тых, хто ўжо не можа ніяк паспець за новымі тэхналогіямі і „наваротамі”, як кажа моладзь. Тое, што яшчэ ўчора здавалася нам нейкай фантастыкай і неверагоднасцю, сёння ўжо безнадзейна састарэла, а бальшыня той тэхнікі ўжо пайшла на металалом і ў сметніцу. Сённяшнім дзецям, прыкладам, ужо цяжка растлумачыць, што такое камп’ютарная дыскета ці пейджар. Адышлі ў нябыт бабінныя, касетныя і відэамагнітафоны, грувасткія калонкі для ўзмацнення гуку і агромністыя цяжэрныя „тоўстыя” тэлевізары. Адыходзіць і спыняецца вытворчасць кнопкавых тэлефонаў, якія застаюцца яшчэ толькі ў людзей пенсійнага і сталага веку. З усяго старога вяртаецца толькі пэўная папулярнасць вінілавых пласцінак — але гэта хутчэй як рэтра — для эстэтаў і калекцыянераў. Ну хоць нешта са старых калекцый можна пакінуць.

Імкліва мяняецца, мадэрнізуецца і аблічча нашага сумежжа — пачынаючы ад граніц, якія ніяк не спрашчаюцца, а (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF