Ніва № 36 (3252), 9 верасня 2018 г.

Беларус адрынуты ці ў іміграцыі ўнутры сябе

Міра ЛУКША

Такія дыскусіі пачаў у родных Крынках вядомы беларускі пісьменнік Сакрат Яновіч. Засяроджваліся яны на працягу многіх гадоў вакол беларускай літаратуры. Фонд «Віла Сакратас» са сваім шэфам, сусветнавядомым мастаком Лявонам Тарасэвічам, змяніў крыху іх формулу. На сустрэчах у Крынках (сёлета 31 жніўня — 1 верасня) кранаюць яны іншыя галіны культуры і грамадскага жыцця, але надалей галоўным іх ядром з’яўляюцца беларусы і беларушчына. Следам за Сакратам Яновічам інтэлектуалы, пісьменнікі і мастакі чарговы раз дыскутавалі пра беларушчыну, сёлета — аб эміграцыі, дыяспары і актыўнасці беларусаў па за сваёй радзімай. Лявон Тарасэвіч лічыць, што сёння беларуская культура сустварае еўрапейскую і сусветную культуру. «Пакуль будзе Лукашэнка, ніколі не будзе беларусізацыі ў Беларусі. Усіх нас можа ўратаваць распад Расіі», — казалі ўдзельнікі дзевятнаццатага Трыялогу ў Крынках. Лявон Тарасэвіч адзначыў: «Мы інтэлектуальныя мігранты, а не палітычныя ці эканамічныя. Калі адчуваеш сябе жыхарам Еўропы — у інтэлектуальным сэнсе няма ніякіх межаў».

«Тэма сёлетняга Трыялогу наўмысна неадназначная. Справа ў тым, што неадназначным з’яўляецца і само англійскае паняцце „outside”, якое адрозніваецца ад тэрміну „abroad”. У прынцыпе, гэтае першае паняцце азначае, што нехта або нешта знаходзіцца „па за”, „звонку”, „на ўзбочыне”. Пабеларуску, як дарэчы і папольску, аднак у англійскім маўленні „аўтсайдар” адназначна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF