Ніва № 35 (3251), 2 верасня 2018 г.

Харошча

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Спатрэбілася мне знайсці колішнія прышпітальныя могілкі. Тады злез я з аўтобуса каля шпіталя і давай узірацца за ягоную агароджу, мяркуючы, што недзе там, за агароджай, яны павінны і быць. А за шпітальнай агароджай распасцёрся байкаваты агароджаны ўчастак, шчыльна зарослы ўсялякай нізкай расліннасцю, аднак нейкіх тыповых старым могілкам пахавальных слядоў не ўдавалася мне звочыць.

Калі чалавек пільна разглядаецца, то ўсё ж такі нешта яму зачэпіць вока. Маё вока зачапілася пасля нейкага часу на жанчыне, што стаяла на дарожцы вакол таго зарослага ўчастка, экспануючы свой твар прамяням разгулялага ў сёлетняе лета сонца. Трымала яна ў руках папку з нейкімі дакументамі. Ну і падумалася мне, што гэтая жанчына, уладальніца папкі з дакументамі, павінна шмат ведаць пра мясцовыя асаблівасці.

Сапраўды, паінфармавала яна мяне, як дайсці да даўніх прышпітальных могілак. Паколькі аб’ект майго зацікаўлення аказаўся адносна далёка ад шпіталя і ад месца размовы, тады інфармацыя тая была толькі агульным арыенцірам, які абазначаў, што мне трэба будзе распытваць іншых людзей па маёй разведачнай трасе. А на пытанне, што гэта за зарослы травой і розным кустоўем участак, атрымаў я адказ, што гэта нейкая прыватная тэрыторыя.

Падаўся я тады далей у паказаным мне напрамку. Неўзабаве паказаўся мне той аб’ект, пра які ў першую чаргу інфармуюць розныя харашчанскія даведнікі — палац, які калісь служыў летняй рэзідэнцыяй Браніцкіх. У (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF