Ніва № 35 (3251), 2 верасня 2018 г.

Грушка святое дрэва Камянецкай зямлі (ч. І)

Ганна КАНДРАЦЮК

Ці гэта быў покліч сэрца, ці звычайная прафесійная калькуляцыя? А можа падказка, якая драмала ў залежах памяці, накопленай пакаленнямі пушчанскіх продкаў. І ўразіў мяне той спакой, які замест здзіўлення, ахінуў на святым месцы. Быццам пасля дзікага і небяспечнага падарожжа вярнулася я на старое месца, дахаты...

Ну і прысутнасць бабы Веры, у якой паморшчаным абліччы, я ўбачыла воблік сваёй маці.

Месца, пра якое пойдзе мова, завецца звыкла — «Пуд Грушкой» або «Святая Груша». Яно ў Рэспубліцы Беларусь. Адтуль па простай лініі да нашай Чаромхі нейкія дзесяць кіламетраў, не болей. Для тых, што любяць вандраваць па карце, будзе цікавая адна дэталь. Грушку трэба шукаць у рагу, які на тэрыторыі Белавежскай пушы загадкава, бравурна ўбіваецца ў Польшчу. Гэта край Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Для нас, жыхароў Падляшша, гэта зямля сваякоў, пушчанскіх продкаў. Даехаць туды зусім проста, праз Пяшчатку. Адразу за мяжой у Пагранічным трэба павярнуць на поўнач ды ехаць у Бушмічы, а пасля ў Вярховічы.

Але пра падарожжы будзе далей...

Бо гэта пакуль далёкая песня! Пра Грушку, як святое месца, якое «дапамагае» ў жаніцьбе састарэлых дзевак і кавалераў, я пісала ўжо ў 2007 годзе. Паранармальную вестку на сваёй шкуры праверыў мой сваяк. Раптам у 48 гадоў ён закахаўся. Стаў хадзіць зухаватым крокам, згубіў апетыт і сон, захапляўся ўсякай усячынай і любіў кожнага, каго сустрэў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF