Ніва № 35 (3251), 2 верасня 2018 г.

Харошы Галоша

Міра ЛУКША

Сеўрык Галоша любіць міфы. Кажа, без міфаў няма грамадства. Калі іх няма, дык трэба стварыць. Мала, што выдумаць, але і распаўсюдзіць весткі пра іх. Увесці іх у быль. Расказаць так, каб паверылі людзі. Каб якія варшавякі ўвялі іх у кніжкі, у краязнаўчыя даведнікі. Каб госці, прыехаўшыя ў наша старонне, з лякам і павагай набліжаліся да нашых чароўных месцаў, каб каля іх спынілі свае ровары ці аўто, схацелі адчуць моц і набраць яе ў сябе.

Наконт моцы, дык Сеўрык яе адчувае. Нездарма яго завуць яшчэ Туром. Бо што то за прозвішча — Галоша. Хоць старое, радавое, з пад пушчы. Яшчэ было і Сук, СукГалоша, але таго Сука сабе даравалі. Бо была праблема пры жаніцьбе — калі дзеўка была, скажам, Мядзведзь, дык калі б мела мець падвойнае прозвішча, па мужу, дык было б МядзведзьСукГалоша. Быццам бы нейкі пушчанскі заклік, які ў нетрах не гучыць забаўна, але не на вуліцы ў мястэчку, або не дай Бог у Беластоку! Севярын Галоша чуе моц у сваёй крыві сваіх кроўных сваякоў, якія пару соцень гадоў тапталіся ў ваколіцы, сеялі, аралі, малацілі, хлеб пяклі, закладвалі петлі на звярыну. «Плёнтка» празывалі ў маладосці яго татку, майстра ў лоўлі меншай дзікай звярыны ў драцяныя петлі. Уладзь Галоша, той хударлявы «Плёнтка», плёнтаўся па свеце, прымачок у кулачок, гаспадарыў на жончыным, увесь згорблены пад яе абцасам. І ніколі не падскочыў ні Нюрцы, ні свайму Сеўрыку, адзінаму сыночку. Сеўрык быў маміным сыночкам, улюбёнцам. «Хаёшы мой Сеўічак» — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF