Ніва № 35 (3251), 2 верасня 2018 г.

Археалагічная сенсацыя з Вялікай Яцвезі

Уля ШУБЗДА

На Падляшшы адкрылі гарадзішча, якое можа быць старэйшае за Біскупін. Археолагі на лугах у вёсцы Вялікая Яцвезь, што ў гміне Сухаволя, знайшлі стаянку, якой сама меней 2,5 тысячы гадоў. Адкрыццё ў Вялікай Яцвезі гэта адно з найбольш каштоўных археалагічных знаходак на тэрыторыі Польшчы за апошнія гады.

Вялікая Яцвезь як Біскупін

Вёсачка, распаложана 50 кіламетраў на поўнач ад Беластока, стала вядомай на ўсю Польшчу. Менавіта тут археолагі Падляшскага музея адкрылі стаянку, якая паўстала між VIII і VI стагоддзямі да нашай эры. Гэта абазначае, што яна параўнальна так старая, як гарадзішча ў Біскупіне. Адкрыццё шакіравала археолагаў, якія падкрэсліваюць, што на гэтай тэрыторыі ніколі раней не было знойдзенае гарадзішча абарончага тыпу гэтага перыяду.

— На цяперашні момант гэта адзін з найстарэйшых абарончых аб’ектаў, якія вядомы на тэрыторыі Падляшша, — сказаў на месцы раскопак археолаг Падляшскага музея Адам Ваўрусевіч. — Дагэтуль нам было вядома шмат такіх абарончых аб’ектаў і ў пераважнай большасці іх аўтаматычна прыпісвалі да перыяду ранняга сярэднявечча. А нашы даследаванні сведчаць, што прынамсі частка гэтых аб’ектаў нашмат старэйшая і паходзяць з позняга бронзавага веку.

Знойдзенае паселішча круглае, дыяметрам больш за 80 метраў. Цэнтральная частка пасёлка — так званы майдан, дзе знаходзіліся дамы і гаспадарчыя памяшканні, складае каля 10001200 квадратных метраў. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF