Ніва № 35 (3251), 2 верасня 2018 г.

Праедзеная свабода

Яўген ВАПА

Як не глядзі, а месяц верасень прыкаціўся ўжо на панадворкі і навеяў восеньскія думкі ў нашы душы і галовы. Багацце садавіны і гародніны зараз дазваляе любавацца ў поўнай красе ейнымі колерамі, пахамі і смакамі. Крыху ранавата бачна і чутна крокі восеньскай панінатуры. Буслы намнога раней сталі збірацца на скошаных лугах і на два тыдні раней адляцелі з нашага сіняга неба. Зноў на бусліны клёкат прыйдзецца нам чакаць да наступнай вясны. Ну, вядома, калі яшчэ дажывем да гэтай пары. Бо з латарэяй жыцця бывае парознаму і невядома, які падарунак нясе яна ў любую хвіліну.

Незаўважна і хутка, яшчэ жнівеньскай парой, даспелі каштаны, расцвілі восеньскія кветкі. Нават вінаград ужо даспеў і аматары хатняга віна цешацца на добра спелую ягаду, з якой павінна быць неблагое пітво.

Нават каты і сабакі абліліся жырнасцю, быццам прадвяшчаючы марозную і хуткую зіму. А можа проста столькі яды знаходзіцца пад іхнімі пысамі, што спрацоўвае тут хутчэй сіндром ненажэрнасці ў любую хвіліну. А ўсёй яды не пераесці нават сабачаму роду. А каты і сабакі так распанелі на гэты конт, што на думку майго бацькі жывуць і ядуць лепей за людзей. Цяжка сабе ўявіць такое ў недалёкім мінулым, нават у маім дзяцінстве. «Да дабра ў жыцці гэта не давядзе, — кажа ён, — бо цяпер то я мушу пільнаваць свайго сабаку, каб яго не ўкралі, калі ён проста спіць цэлымі днямі пасля чарговай перакускі». А пабачыць ката са злоўленай птушкай ці мышшу гэта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF