Ніва № 35 (3251), 2 верасня 2018 г.

Расказ кляшча

Міраслаў ГРЫКА

На травіне пад лесам спатыкаюцца два кляшчы. Адзін з патрапанай галавой, крыху хістаецца. Другі моцна раз’ятраны ... «Што, папіў зранку?!» — пытаецца клешч у кляшча. — «Ээ, не, — адказвае другі клешч. — Вецер здзьмуў мяне з дрэва і я зваліўся на галаву. Ты таксама?» — «Наадварот! Я збіраўся пад’есці, а нейкі ідыёт зваліў мяне са сваёй галавы...».

Чытачы дазволяць, што змаўчу пра далейшую размову кляшчоў. Яна сама па сабе незаймальная. Мяне асабіста больш хвалюе пытанне, нашто тыя кляшчы? Ці яны для распаўсюджвання хваробы Лайма і віруснага энцэфаліту? Не кажучы ўжо пра гекатомбу крыві, якую складаюць без дай прычыны людзі і жывёлы... Сапраўды, клешч, як здаецца, існуе для нічога! Або, з яго ўласнага пункту гледжання, менавіта толькі для сябе. Ці Бог ведае, для чаго яшчэ. Аналагічным чынам, у чалавечым свеце. Ніхто не ведае, нашто палітыкі ці судовыя выканаўцы. Толькі яны самі ведаюць, прыраўноўваючы сябе з усёведным Богам. І так жа яны паводзяць сябе, хоць, я мяркую, бедны Бог, якога беспадстаўна абвінавачваюць у розных злачынствах, напрыклад, войнах, галадаморах, эксплуатацыі чалавека чалавекам, не хоча мець нічога агульнага з імі. Усе яны, і палітыкі, і судовыя выканаўцы, і іншыя «дармаеды», аднак ёсць, але для чаго — я, дальбог, не магу зразумець. Дык чаму ж яны ёсць? Ну, каб прынесці турботы ўсяму жывому.

Падабенства з рэальнымі кляшчамі навязваецца само па сабе. Кляшчоў палітычных, якія сустракаюцца на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF