Ніва № 35 (3251), 2 верасня 2018 г.

Ніякіх высноў

Віктар САЗОНАЎ

Пяцьдзясят год таму, 21 жніўня 1968 года пачалася аперацыя „Дунай”, якая на той момант паклала канец Пражскай вясне і надзеям народаў ЧССР і яе кіраўніку, генеральнаму сакратару КПЧ Аляксандру Дубчаку пабудаваць „сацыялізм з чалавечым абліччам”. Гэтай фразай, „сацыялізм з чалавечым абліччам”, пазней, праз нейкіх два дзясяткі гадоў узброіцца яшчэ адзін генеральны сакратар — Міхаіл Гарбачоў. Толькі ён ужо будзе прадстаўляць кампартыю іншай краіны, той, якая і стала галоўным душыцелем гэтай фразы ў 1968 годзе ў Чэхаславакіі. Зрэшты, і яму не ўдасца адшукаць у сацыялізме таго чалавечага аблічча. Сацыялізм аказаўся няздольным да рэфармавання, а якое ў яго сапраўднае аблічча — засталося загадкай. Бо тое мноства прапагандысцкіх вобразаў ды іпастасяў, якія ён прымаў, аказаліся фальшывымі.

А ў 1968 годзе савецкая прапаганда назвала гэтую аперацыю брацкай дапамогай сацыялістычных краін і дамаглася, каб войскі большасці краін Варшаўскага дагавора перасеклі мяжу ЧССР. На Захадзе аперацыю „Дунай” назвалі ўварваннем у Чэхаславакію.

За гэтыя 50 год палітычная карта змянілася да непазнавальнасці. Няма больш Варшаўскага дагавора. Няма больш і Савецкага Саюза, і Чэхаславакіі таксама няма. Паўстае лагічнае пытанне: ну і чаго дамагліся гэтым узброеным уварваннем? Нічога ж з таго, да чаго тады прымусілі сілай, не засталося!

А што ёсць? Ёсць Чэхія, ёсць Славакія, ёсць каля дзвюх сотняў ахвяр гэтай аперацыі, якія не змаглі ўжо (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF