Ніва № 35 (3251), 2 верасня 2018 г.

Паломнікі ў Саках і Залешанах

Аляксей МАРОЗ

Калі ў 1999 годзе аднаўляліся паветы, у Гайнаўскім павеце не было ні праваслаўнага манастыра, ні манаскага дома. Зараз у Саках каля Кляшчэляў дзейнічае Мужчынскі манастыр святога велікамучаніка Дзмітрыя Салунскага, а ў Залешанах побач Сакоў — Манаскі жаночы дом святой велікамучаніцы Кацярыны, які шчыльна супрацоўнічае з сакоўскім манастыром. Таксама побач Адрынок каля Нарвы дзейнічае Пустэльня святых Антонія і Феадосія КіеваПячэрскіх. У згаданых ужо намоленых месцах збіраецца многа праваслаўных паломнікаў. Дабіраюцца яны сюды на аўтамабілях, аўтобусах, трактарах, веласіпедах і пяшком.

Праабражэнне Гасподняе, якое ў народзе называюць Спасам, здаўна вельмі ўрачыста адзначаецца на горцы каля Сакоў, якога нябесным заступнікам з’яўляецца св. Дзмітрый Салунскі. Паломнікі, якія дабіраюцца сюды на аўтамабільным транспарце і пяшком, хочуць перамяніцца на лепшае. Таксама прыходзяць у царкву на горцы, каб пакланіцца перад іконай св. Дзмітрыя і папрасіць у святога дапамогі ў розных жыццёвых выпрабаваннях. Раніцай 19 жніўня гэтага года жыхары Кляшчэляў традыцыйна дабіраліся на Дзмітрыеўскую горку так, як рабілі гэта іх дзяды і прадзеды. У мінулым праваслаўныя паломнікі ў невялікіх групах хадзілі нават на вялікія адлегласці. Так нашы продкі хадзілі маліцца на Крыначку, у Стары Корнін, на Грабарку, у Жыровічы, а нават у Пачаеў.

Калі я на аўтамабілі ехаў у наваколле Дзмітрыеўскай горкі, машыны паломнікаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF