Ніва № 34 (3250), 26 жніўня 2018 г.

Маё Кіліманджара (частка 3)

Мікола ВАЎРАНЮК

Джунглі заканчваюцца раптоўна. Няма нейкага пераходнага моманту, калі дрэвы становяцца ніжэйшымі, растуць радчэй, а між імі паяўляецца ўсё больш кустоў, кветак, травы. Тут усё інакш. Ідзеш, ідзеш між амшэлых пнёў, пад пакручанымі галінамі, з якіх звісаюць доўгія лішайнікі, у цяні і раптам выходзіш на сонца і апынаешся ў кустах верасу з роду эрыка і сярод чырвоных бугенвіляў. Хтосьці з групы пабачыў ля сцежкі наш свойскі палын, іншы пачуў жаваранка. Ідылія.

— Гадоў дзясятак таму здарыўся тут вялікі пажар, — расказвае Лешак Ціхы, які на Кіліманджара ідзе ўжо сямнаццаты раз. — Усё згарэла датла. Страшна было глядзець на чорнае папялішча. Доўга прырода залечвала раны, але, як відно, загаіла іх.

Ідзем памалу, вельмі памалу. Ёсць час на фатаграфаванне і размовы. Івэта — адзіная жанчына сярод праваднікоў — расказвае пра сваіх сыноў і цяжкі шлях, які мусіла прайсці, пакуль дазволілі ёй хадзіць на гару разам з мужчынамі. Салім перадае навіны з Мундыяля. Радыё праваднікоў на пару дзён стане нашай адзінай крыніцай інфармацыі, бо ўжо першага дня згубім не толькі інтэрнэтную, але і тэлефонную сувязь з вонкавым светам.

Па дарозе мяняюцца не толькі прыродныя зоны, але і надвор’е. Прычым гэта можа здарыцца вельмі хутка. Калі першы раз паказалася нам вяршыня Мавензі, ніжэйшая за Пік Угуру, але больш маляўнічая — стромкая, з крутымі абрывамі і суровымі скаламі — грэх было не зрабіць здымка. Аднак пакуль (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF