Ніва № 34 (3250), 26 жніўня 2018 г.

Ловіч

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага з 1884 года: „Tak uposażone miejsce pierwszych książąt i prałatów państwa byłoby do wielkiej przyszło świetności, gdyby nie liczne klęski, jakich doznało, a które na zatamowanie wzrostu jego wpłynęły. W r. 1263 Litwini w perzynę je obrócili; gorzało następnie w r. 1515 a w r. 1525 spaliły się w niem nie tylko domy obywatelskie ale i kościoły”. Гэтай мясцовасцю, якую спустошылі сярэдневяковыя літоўскія ваяры, быў Ловіч. Дакладна невядома, каторы князь верхаводзіў гэтым войскам: Міндоўг, Войшалк ці Трайдзень. А тым болей невядома, адкуль былі шараговыя будрысы, якія завандравалі ў далёкія ляцкія землі за багатай здабычай; цалкам магчыма, што выводзіліся яны з найдалей прасунутых на захад закуткаў Наваградчыны. Такім закуткам спакон вякоў было Ляўкова з наваколлем, таму цалкам магчыма, што і мае прашчурыаднавяскоўцы прывалаклі адтуль не толькі тамашнія дэнарыі ці найпрыгажэйшыя ловіцкія ляшкі, пра якія так гожа пісаў калісь наваградчанін Адам Міцкевіч. Магчыма, што бравыя старалітоўскія ваяры нейкім чынам данеслі адтуль і прозвішча ад тамашняй, асацыяванай з ураджэнцам тамашняй зямлі Шапэнам, вярбы...

Ловіч, распаложаны ў самым цэнтры польскіх зямель і, знаходзячыся пад асаблівым заступніцтвам польскіх прымасаў, меў вялікія шансы стаць стольным горадам Каралеўства. Але каварная Гісторыя накідала гораду калод пад ногі; Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага: „Wojska szwedzkie zajęły (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF