Ніва № 34 (3250), 26 жніўня 2018 г.

Адпушчаныя ў вырай думкі

Сяргей ЧЫГРЫН

Беларускае літаратурнае аб’яднанне „Белавежа” выпусціла ў Беластоку новую кнігу „Белавежа”: постаці, творы, героі”. Аўтар кнігі — кандыдат філалагічных навук, літаратуразнавец з Гародні Ала Петрушкевіч. Кнігу гэту нядаўна атрымаў у Дзятлаве ад самой аўтаркі з аўтографам.

У прадмове да выдання Ала Петрушкевіч напісала: „У гэтым краі заўсёды было шмат талентаў...”. І гэта, сапраўды, так. Беларуская Беласточчына — унікальны край на таленавітых паэтаў і празаікаў, публіцыстаў і драматургаў, гісторыкаў і археолагаў. У ХХ стагоддзі тут нарадзіліся і жылі, стваралі нашу літаратуру Адам Бычкоўскі, Зоська Верас, Станіслаў Грынкевіч, Франук Грышкевіч, Янук Дарашкевіч, Сцяпан Пятэльскі (Арол М.), Яўген Хлябцэвіч, Уладзіслаў Казлоўскі, Сяргей Дубінскі, Уладыслаў Чаржынскі, Мар’ян Пецюкевіч... А потым у беларускую літаратуру і культуру прыйшлі з Беласточчыны і з іншых рэгіёнаў Польшчы Аляксей Карпюк, Арсень Лабовіч, Пятрусь Макаль, Ганна Новік, Яўген Міклашэўскі, Уладзімір Казбярук, Сакрат Яновіч, Алена Анішэўская, Уладзімір Гайдук, Юрка Геніюш, Міхась Шаховіч... На Беласточчыне сёння пражываюць Віктар Швед, Дзмітрый Шатыловіч, Ян Чыквін, Міра Лукша, Юрый Баена, Янка Целушэцкі, Надзея Артымовіч, Жэня Мартынюк, Віктар Стахвюк, Уладзімір Саўчук, Ганна КандрацюкСвярубская, Міхась Андрасюк, маладзейшы Юрка Буйнюк. Праўда, у кнігу Алы Петрушкевіч з маладых трапіў толькі Юрка Буйнюк. А добра было б, каб асобны раздзел у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF