Ніва № 34 (3250), 26 жніўня 2018 г.

Памятаць аб няскораных

Уршуля ШУБЗДА

Беластачане адзначылі 75ю гадавіну з дня выбуху паўстання ў гета. Галоўныя ўрачыстасці прайшлі пад помнікам Героям гета. На плошчы імя Мардэхая Тэнэнбаўма прамаўляў, між іншым, прэзідэнт горада Беластока Тадэвуш Трускаляскі ды нашчадкі ацалелых ад Халакосту беластоцкіх яўрэяў. У тым месцы таксама прагучала малітва за памерлых — кадыш.

16 жніўня ў 12 гадзін у Беластоку завылі сірэны і раззваніліся касцельныя званы ў знак памяці і ўшанавання гераізму яўрэйскіх паўстанцаў. Гета ў Беластоку немцы стварылі ў ліпені 1941 года. За яго мурамі зачынілі амаль 50 тысяч людзей. Паўстанне пад кіраўніцтвам Мардэхая Тэнэнбаўма і Данеля Мошкавіча пачалося ноччу з 15 на 16 жніўня. Прычынаю яго выбуху была інфармацыя аб планаванай ліквідацыі беластоцкага гета. Паўстанне было арганізавана Антыфашысцкай ваеннай арганізацыяй. Каля 300 яўрэйскіх паўстанцаў падняло няроўны бой з нямецкім акупантам. Яўрэйскія паўстанцы распараджаліся невялікай колькасцю зброі. Немцы мелі танкі і артылерыю. Фашысты падпалілі гета. Некалькі соцень яўрэяў былі расстраляныя на месцы былога ваеннага палігона пры гродзенскай шашы. Каля 10 тысяч яўрэяў былі выведзены на беластоцкі вакзал, а адтуль высланы ў канцлагеры ў Трэблінцы, Майданку, Аўшвіц ды іншыя. Ліквідацыя гета скончылася 20 жніўня 1943 года. Некаторым паўстанцам удалося ўцячы ў лес, дзе дачакалі канца вайны. З больш чым 60 тысяч беластоцкіх яўрэяў ацалелі ўсяго некалькі соцень. Нашчадкі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF