Ніва № 34 (3250), 26 жніўня 2018 г.

Трэці фэст „На мэжы”

Міхал МІНЦЭВІЧ

29 ліпеня ў нядзелю на спартыўнай пляцоўцы паміж Крывятычамі і Морам адбыўся трэці ўжо фэст „На мэжы”, арганізаваны Арлянскай і Чыжоўскай гмінамі. Фэст папярэдзіла ўрачыстае адкрыццё абноўленай крывятыцкай вуліцы, а ў дзевяць гадзін раніцы адбыўся сяброўскі футбольны матч Орля — Чыжы. У чатыры гадзіны пасля поўдня вядучая мерапрыемства Марыёля ГерманПетручук звярнулася да публікі, якой сабралася каля двухсот чалавек:

— Неба адно ёсць над намі, а мы, як каханыя дзеткі, жадаем бязмежжаў, бязмежжаў. Песняй „Адно для ўсіх неба” вітаю ўсіх гасцей неразлучных вёсак Мора і Крывятыч. Сёння, дакладна тут, на мяжы паміж двума паветамі — Бельскім і Гайнаўскім — чарговы ўжо раз пройдзе адзінае ў сваім родзе свята — фэст „На мэжы”. Сённяшняе мерапрыемства невыпадкова ладзіцца ў гэтым месцы, якое добра падкрэслівае сяброўскую сувязь, якая завязалася раней і далей развіваецца — паміж дзвюма суседнімі гмінамі — Чыжоўскай і Арлянскай. І хаця вёска Мора ляжыць у Гайнаўскім павеце, а Крывятычы ў Бельскім, то мяжа паміж імі амаль незаўважная. Яны функцыянуюць каля сябе як адзінства ў адным культурным крузе пад адным і тым жа самым небам і сонцам, дакладна так, як мы пачулі ў прывітальнай песні. І між іншым, з гэтай прычыны, каб падкрэсліць унікальнасць гэтай сітуацыі, улады абедзвюх гмін рашылі зладзіць фэст сваім жыхарам, каб яны маглі яшчэ мацней інтэгравацца і пасвяткаваць пасуседску ў сваім родным куточку, найпрыгажэйжым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF