Ніва № 34 (3250), 26 жніўня 2018 г.

Знаёмыя твары на Панцеляймона

Міра ЛУКША

— Палічыць цяжка, колькі было ў Семяноўцы фэстаў «на Панцялеймона»! А шыкуем і новыя свойскія імпрэзы, — кажа ГаленаМарыёля Рэент, дырэктарка нараўчанскага Гміннага цэнтра культуры, арганізатара народнага фэсту 9 жніўня ў Семяноўцы. — Цыклічная, чарговая гэта наша сустрэча, якая збірае сваякоў і блізкіх. У сувязі з прыхадскім святам, але і народнае гулянне. Вельмі цешымся, што прыйшло так многа людзей. Вялікі сантымент, гарачыя рэакцыі. А праз тыдзень запрашаем сардэчна ў Нараўку, будзе канцэрт камернага аркестра з Гродна і канцэрт нашага суседа з Пасек Міхала Скепкі, саліста варшаўскай аперэты. А наступнае свята — гмінныя дажынкі, дзе будзе канцэрт і дзе ўсе жыхары Нараўчанскай гміны, пераважна салэцтвы, прымаюць удзел. З кожным годам ангажуецца штораз больш людзей. Будзе многа конкурсаў, між іншым, на вянкі і на перапёлку, будуць таксама неспадзеўкі. Будзе вясковая фотабудка... Свае стэнды будуць рыхтаваць паасобныя салэцтвы, а ёсць чым пахваліцца вёскам Нараўчаснкай гміны...

На фэст, які кончыцца народным гуляннем, у дзень святога велікамучаніка Панцеляймона, лекара і аздараўляльніка з Нікадзіміі (+305 г.), апекуна могільнікавай капліцы Семяноўскага прыхода Юрыя Пераможцы збіраюцца тлумы. Хаця 9 жніўня ў календары найчасцей будні дзень, як сёння — чацвер. Але цяпер у Семяноўку нават у будні дзень не даедзеш. Так як і ў гмінную Нараўку. З Беластока трэба дабірацца праз павятовую Гайнаўку, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF