Ніва № 34 (3250), 26 жніўня 2018 г.

In Memoriam Хведар Нюнька 1928-2018

Яўген ВАПА

Балюча і сумна зрабілася на душы і сэрцы. З Вільні надышла сумная навіна пра смерць аднаго з веліканаў беларускай справы Хведара Нюнькі — чалавека, для Якога беларускасць вызначыла Яго асабісты шлях у нашай зямной прасторы. Беларускасць была Яму жыватворнай крыніцай для веры ў незалежную і дэмакратычную Беларусь. Хведар Нюнька, хаця сам жыў і працаваў у Вільні, у сваіх думках і дзеяннях хваляваўся за беларусаў раскінутых па ўсім свеце. Ён дасканала разумеў, што мы, беларусы, павінны дапамагаць адзін аднаму. Быў Ён вялікім сябрам «Нівы» і ўсіх беларусаў Беласточчыны. Збіраў падшыўкі нашага тыднёвіка для беларусаў Віленшчыны, а камплекты перадаваў таксама ў Рэспубліку Беларусь, нават у Таварыства беларускай мовы. І калі ў адрас «Нівы» былі накіраваны пракурорскія абвінавачанні, уключыўся ў яе абарону перад польскімі ўладамі. Сам потым з падобнымі абвінавачваннямі мусіў змагацца ў сябе. Гэта моцна падкасіла Яго, адмоўна паўплывала і на здароўе. Вельмі любіў прыязджаць да нас, арганізаваў прыватныя паездкі ў падляшскія мясціны. Аднак значна часцей шляхі і дарогі вялі нас, беларусаў Беласточчыны, да Яго, да беларускіх месцаў і людзей Вільні, да гасцявання ў арганізаваных Ім з’ездах беларусаў Прыбалтыкі, ці проста на беларускіх вечарынах. А Яго прыватная кватэра была прыстанішчам і аазісам для разважанняў пра беларускія справы — і добрыя, і набалелыя, пра супольнасць лёсу і гісторыі беларускай Гарадзеншчыны, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF