Ніва № 34 (3250), 26 жніўня 2018 г.

Лёс дысідэнтаў

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У глухой расейскай глыбінцы на тэрыторыі сібірскага Ямала ў турэмнай калоніі згасае палітычны вязень, украінскі рэжысёр Алег Сянцоў. Чалавек, які пастанавіў памерці за іншых, чым жыць у няволі. Творца, якога засудзілі паводле абсурднага абвінавачвання ажно да 20 гадоў зняволення. Па сутнасці засудзілі толькі за тое, што ён выступіў супраць расейскай акупацыі Крыма. З 14 траўня Алег Сянцоў трымае бестэрміновую галадоўку. За сябе рэжысёр не просіць і пісаць прашэнне пра памілаванне маскоўскаму ўладару Пуціну катэгарычна адмовіўся — ён патрабуе вызваліць не сябе, а ўсіх іншых украінскіх палітычных вязняў. Такіх налічваецца ажно 64. За іх вызваленне Сянцоў ахвяруе сваім як мінімум здароўем і гатовы аддаць жыццё.

Хочацца тут прыгадаць лёс дысідэнта, змагара з савецкай несправядлівасцю і дзікунскай карнай сістэмай Анатоля Марчанку. Ён не быў ад нараджэння іншадумцам, з маладосці нейкім змагаром з сістэмай. Марчанка яшчэ першы раз быў засуджаны абсалютна несправядліва — за бойку, у якой ён не ўдзельнічаў зусім. Здарылася гэта ўжо пасля смерці галоўнага „крамлёўскага вурдалака” Сталіна — у 1958 годзе. Нягледзячы на значную „адлігу”, савецкая сістэма правасуддзя заставалася несправядлівай і карнай, а пенітэнцыярная сістэма дзікунскай і сярэднявечнай у горшым сэнсе. У Карагандзінскім канцлагеры Марчанка спазнаў усю яе жудасць, пасля чаго наважыўся на ўцёкі. Яны фактычна ўдаліся. Год ён хаваўся і жыў без (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF