Ніва № 34 (3250), 26 жніўня 2018 г.

ХХІV Спасаўскія запусты

Аляксей МАРОЗ

Успенскі пост, у народзе «Спасаўка», канчаецца святкаваннем Успення Прасвятой Багародзіцы. Яно з’яўляецца таксама святам ураджаю, падчас якога асвячаюцца збожжа і плады. Посту папярэднічалі спевы і танцы, якія ў нашых вёсках былі формай адпачынку ад цяжкай жніўнай працы. Гэтую традыцыю захоўваюць беларусы БельскаПадляшскага, якія ў апошнюю нядзелю перад «Спасаўкай» ладзяць «Спасаўскія запусты». Падчас мерапрыемства паказваюць жніўныя абрады і арганізуюць канцэрт беларускіх калектываў. Усё гэта адбываецца на прыродзе ў Парку каралевы Галены.

«Спасаўскія запусты» арганізуюцца ў БельскуПадляшскім з паловы дзевяностых гадоў мінулага стагоддзя. Іх арганізатарам з’яўляецца раённае аддзяленне БГКТ у Бельску, а дапамагаюць яму іншыя беларускія арганізацыі. Многа арганізацыйных спраў бярэ на сябе Бельскі дом культуры. Суарганізатарам запустаў ад пачатку свайго існавання стала Аб’яднанне «Бельская кааліцыя».

У сонечны дзень, 12 ліпеня, у Парку каралевы Галены ў Бельску падчас ХХІV «Спасаўскіх запустаў» сабралася многа гараджан і жыхароў навакольных мясцовасцей, любіцеляў беларускіх песень і нашых традыцый. Мерапрыемства пачалося з займальнай прэзентацыі жніўнага абраду «Перапяліца» ў выкананні калектыву беларускай песні і танца «Васілёчкі», з дапамогай тэатральнага калектыву «Антракт», якія дзейнічаюць у Бельскім доме культуры. Дарослыя члены «Васілёчкаў», моладзь і дзеткі абрадавай групы «Антракта» (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF