Ніва № 33 (3249), 19 жніўня 2018 г.

Драгічын

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Звыш стагадовай даўнасці Энцыклапедычны слоўнік Брокхаўза і Эфрана: „Драгічын, заштатны горад Гродзенскай губерні, Бельскага ўезда, на Заходнім Бугу, у 54 вёрстах ад уезнага горада. Цячэннем Буга горад раздзелены на дзве часці, з якіх ляжачая на правым баку ракі называецца Ляцкай і ляжыць у Гродзенскай губерні, а распаложаная на левым беразе Буга — Рускай — знаходзіцца ў межах Сядлецкай губерні. Ужо ў ХІІ стагоддзі тут было ўмацаванне. (...) У 1240 г. Драгічын быў спустошаны татарамі і неўзабаве заняты літоўцамі, пасля чаго яшчэ некалькі разоў пераходзіў з рук у рукі. У XVI ст. Драгічын уступаў па дабрабыце толькі Гродну, Вільні і Брэсту. У 1569 г. Драгічын перайшоў ад Літвы да Польшчы і з таго часу стаў хіліцца да ўпадку ў выніку хцівасці войтаў і старостаў. У 1657 г. Драгічын разбурылі шведы, у 1660 г. — рускія; пацярпеў ён таксама шмат у час вайны са шведамі (1702). Пры трэцім раздзеле Польшчы Ляцкі бок Драгічына дастаўся Прусіі, Рускі — Аўстрыі. У 1807 г. Ляцкі бок Драгічына далучаны да Расіі. (...) Зараз горад складаецца найбольш з мізэрных збудаванняў, жыхары якіх займаюцца земляробствам і агародніцтвам. Сярод гэтых хацін высяцца гмахі двух скасаваных каталіцкіх манастыроў ды будынкі былой езуіцкай калегіі і піярскага вучылішча. У 1891 г. было 2041 жыхароў (1083 мужчыны і 958 жанчын); з іх ліку 862 праваслаўныя, 658 католікаў і 517 яўрэяў”.

Большменш у той жа час выдатны польскі краязнаўца Зыгмунт Глогер так пісаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF