Ніва № 33 (3249), 19 жніўня 2018 г.

Слёў фэст — фэст слоў

(лук)

Аж пад канец гэтага працяглага, сонечнага фэсту Мілка Мальзан запрасіла літаратараў. Пыталася: „...Усе мовы свету... Мёртвыя мовы; мовы жывыя. Мовы тых, якіх ужо няма, або мовы ўнутранага голасу. Мова цела, мова эмоцый... Ці мова стварае гэты свет? Пра гэта гаворка ідзе ў нас на маёй «рэзідэнцыі» ў час Слёўфэсту ў Супраслі. Словы ставім у сказы, у zdania. Вось нашы dania — стравы, наша ежа ў паўсядзённым жыцці. Змест нашых жыватоў і галоў. Так? А можа інакш?..» Мілчын Фэст слоў працягваўся ў канцы ліпеня. А пачаўся ўвесь лагодны фестываль розных смакаў у чэрвені, а яго заканчэнне — 12 жніўня, а пасля яшчэ візіты ў іншых мясцовасцях, між іншым у Орлі. Павольны фэст у ціхім мястэчку — фэст смакаў, колераў, гукаў і слоў. Вялікія прозвішчы мастакоў з «вялікага свету» і тутэйшых.

— Падляшскі SlowFest з’яўляецца фестывалем мастацтваў у блізкасці да прыроды. Мастацтва кіно, музыкі, літаратуры, кулінарыі і шмат чаго іншага. Прасоўваецца арыгінальная творчасць, прэзентуюцца мастакі ў пошуках і выдатныя. Стварае ён рэчаіснасць, у якой мастацтва, культура і прырода губляюць свае межы. І стылістычныя, і фармальныя. І нават звычайныя межы нашага ўспрымання і прыёму мастацтва і прыроды. Супрасльскі фестываль сплятае разам усе гэтыя элементы і стварае атмасферу павольнай плыні часу сярод красы. Мастакі, якія выказваюць універсальныя ісціны ў ствараных сабою формах, патрабуюць прасторы часу, каб перадаць іх атрымальнікам, якія мусяць таксама знайсці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF