Ніва № 33 (3249), 19 жніўня 2018 г.

Доктар ад Бога

Уршуля ШУБЗДА

Сямён Шуберцій амаль 60 гадоў працаваў фельчарам. Жыве ў драўлянай хатцы, якіх тут у Куранцы многа. Большасць з іх гэта былыя яўрэйскія будынкі, але Сямён упэўнены, што ягоная не належала яўрэям. Стогадовы Сямён наракае, што ўжо не можа ездзіць на ровары і крыху забывае, але надалей можа вадзіць машыну і даехаць куды трэба. Сядзіць у драўляным крэсле ў кухні. Нават тут на паліцы стаяць кніжкі, якія не месцяцца ў пакойчыку.

Куранец — сёння вёсачка ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Раней было гэта мястэчка праслаўленае кірмашамі, якія праходзілі тут дзякуючы мясцовым яўрэям. У 1921 годзе былое мястэчка ўвайшло ў склад Польшчы. Старэйшыя яго жыхары ўспамінаюць, што раней тут жылі адно жыды і палякі.

— Можа калісьці было тут шмат палякаў і яўрэяў. Яўрэяў няма, а палякі сталі беларусамі, — прастуе Сямён.

У Куранцы ад яўрэяў засталася характэрная архітэктура. Асабліва цікавыя будынкі размешчаны ўздоўж рынкавай плошчы, у цэнтры Куранца. Гэта было самае прэстыжнае месца, дзе знаходзілася шмат крамаў. У першую чаргу тыя хаты належалі яўрэям.

— Тут калісьці згарэла яўрэю хата. Страхоўка ў тагачаснай Польшчы дазволіла яму паставіць большую і яшчэ яму грошы засталіся, — успамінае Сяргей, былы турэмшчык, які ў адным з такіх дамоў жыве разам з васьмідзесяцігадовай мамай. — Пазней адна за адной гарэлі.

Пра куранецкіх яўрэяў у палове дзевятнаццатага стагоддзя вядомы журналіст з Вільні Адам Кіркор запісаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF