Ніва № 33 (3249), 19 жніўня 2018 г.

Чыгунка Бельск — Гайнаўка раней і зараз

Міхал МІНЦЭВІЧ

Далёка прасунуліся працы па рэактывацыі чыгуначнай лініі Леўкі — Гайнаўка. Мадэрнізуецца насып, развозяцца жвір і шчэбень на некаторыя адрэзкі, перабудоўваюцца малыя масткі і мост на рацэ Арлянка каля Міклашоў. Развозяцца і складваюцца 120метровыя рэйкі. Будуецца перон прыпынку Арлянка (якога мела „не быць”). Усіх прыпынкаў будзе восем: у Леўках, Міклашах, Арлянцы, Моры, Старым Беразове, ДубічахАсочных, Хітрай і Гайнаўцы. Чыгуначнае палатно на некаторых адрэзках значна пашыранае, бо прадбачваюцца там пажарныя пад’езды. Па лініі пастаўлена некалькі сігналізацыйных кантэйнераў каля пераездаў. І найважнейшае: да канца гэтага года пуці маюць быць пакладзены.

Будзе адноўлена адзінае спалучэнне Орлі з Гайнаўкай. Зараз няма ніводнага аўтобуса з Орлі ў Гайнаўку, а калісь, пры камуне, было іх чатыры. Людзей абнаўляная чыгунка цешыць, але сем’ям, якія жывуць побач чыгуначных пуцей, загадзя папярэдзілі пра выкватараванне.

Пачуцці пры закрыванні чыгуначнай лініі

Калі ў 1995 годзе закрылі чыгуначную лінію БельскПадляшскі — Гайнаўка, якою ў мінулым і я карыстаўся, не спадзяваўся я, што яна будзе калінебудзь адноўлена, што дачакаю такой хвіліны. Але здарылася больш — чыгуначная лінія не адбудоўваецца, але будуецца нанава; вядома, на аснове старога насыпу.

Варта прыпомніць пачуцці людзей, калі лінію закрывалі. Памятаю, што ў дзень апошняга курсіравання цягнікоў з пасажырамі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF