Ніва № 33 (3249), 19 жніўня 2018 г.

Штраф за падляшскія абрады

Ева СЦЕПАНЮК

— Ці я каму перакасіў, ці пераараў! — хвалюецца Мірон С. — Ці ж гэта такое злачынства, каб за яго па судах цягалі?

А ўсё з за таго, што наглядзеўся на каларытную паказуху.

Мірон С. шкадуе, што паехаў у Тапаркі на паказ абраду падляшскага жніва. Яго хвалявала, што дзеля забавы і здымкаў будуць касіць няспелае зялёнае жыта. Ніхто з сапраўдных земляробаў не ішоў касіць. Усе чакалі, ажно даспее. У ліпені, калі пасля працяглай засухі пайшлі дажджы, частка збожжа нечакана пайшла ў «одмалодзь». Зза гэтай анамаліі жніво адтэрмінавалі на дватры тыдні. Людзі разумелі, што няма выхаду. Ды што рабіць з недаспелапераспелага зерня? Нават на самагонку не перагоніш!

Яшчэ больш за прыродныя анамаліі Мірона С. хвалявала яхіднасць суседзяў. Калісь у жніўны сезон поспех заключаўся ў аб’яднанні грамады. Людзі працавалі талакой, каб тэрмінова, пры добрым надвор’і справіцца з работай. Кожны дапамагаў як мог, нёс палёгку і падтрымку суседу, сваяку....

— А зараз прасі, не прасі, і так не дапросішся, — наракае Мірон С. — За ніякія грошы не пойдуць. Няма дурняў! У вёсцы ўсе прыкідваюцца занятымі. Ды хай сабе пілі б каву і глядзелі тэлесерыялы. Дык — не! Ім трэба крыві, насмешак...

Апошняя заўвага тычыцца суседа з за плота, якому з за інтрыг і небывалай мабільнасці ў наваколлі прышпілілі мянушку Дзядзька Дрон. Карацей кажучы, ён прысутны на кожным фэсце, кірмашы, гасцёўні, фестывалі...

* * (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF