Ніва № 33 (3249), 19 жніўня 2018 г.

Мары і памежныя грошы

Яўген ВАПА

Калі тыдзень таму назад пісаў я пра нервы і слёзы пры перасяканні мяжы, то перад вачыма паўсталі ўспаміны больш чым дваццацігадовай даўнасці аб перасяканні польскабеларускай граніцы і нядаўнія рэмінісцэнцыі з польскаўкраінскага кардону. Як не парадаксальна, але мяжа з’яўляецца самым чулым барометрам пошукаў ніш на эканамічных рынках суседніх краін. Таму здаецца мне, што кантрабандысты яшчэ вельмі доўга не знікнуць з памежнага краявіду гэтай часткі Еўропы. Гэта яны сваім чуллівым носам умеласці зарабляць грошы патрапяць беспамылкова раскусіць і патрэбы спажыўцоў, і розніцы ў курсах на падобныя тавары вытворчасці краінсуседак. Ну і другі від тавараў, на якіх можна зарабіць. Гэта тавары абмежаваныя ў колькасці ці тары ўвозу, за якія не трэба плаціць мытнай пошліны. Зразумела, тут ідзе поўнае азартнае спаборніцтва паміж кантрабандыстамі і мытнікамі ў знаходжанні прыдуманых для бязмежнага чалавечага ўяўлення розных сістэм перавозу, ці найбольш адмысловых схованак.

Вядома, аднак, што найбольшую колькасць перасякаючых мяжу складаюць звычайныя людзі, якія за свае цяжка заробленыя грошы хочуць ашчадзіць на розніцы цэн на прадуктовыя і прамысловыя тавары. Большая частка такіх пакупак размяркоўваецца сярод блізкага і далейшага сямейнага кола, а надбаўка прадаецца. Такім чынам вяртаецца кошт падарожжа, а яшчэ часам можна і падзарабіць для хатняга бюджэту. Кожны грош тут патрэбны, асабліва пры цяперашнім узроўні зарплат у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF