Ніва № 33 (3249), 19 жніўня 2018 г.

Хто дурань?

Міраслаў ГРЫКА

Смецце ўсюды. Над адной з самых дзікіх рэк Польшчы, Нарвай, усё менш і менш прасторы, усё больш і больш людзей, усё больш і больш смецця. Выехалі ў выходныя дні полчышчы сасмяглых па ваду і ахалоду. На наступным тыдні вернуцца разам са спехам скліканымі суседзямі, сваякамі. Гэта ўцёкі на Прыроду. Натоўп, яшчэ больш, пакіне пасля сябе кучы смецця, рубцы ад спаленых кастроў, аголеныя дрэвы, параз’езджаныя аўтамабілямі лугі, пластыкавыя бутэлькі, пакеты, бітае шкло. Смецце ўсюды. Нават у Пушчы, у яе глушы, хоць за шчыльным частаколам забарон на чырвоных знаках, якія яшчэ пры міністры Шышцы забаранялі доступу да лесу, нядаўна цішком змененыя на папярэджанні пра пагрозу жыццю і здароўю з за падаючых дрэў. Але гэтыя табліцы — таксама смецце. Вельмі дарагое смецце, лічанае на сотні і тысячы. Хтосьці заказаў іх, хтось заплаціў. Хтосьці загадае замяніць іх, а хтосьці зноў заплаціць. І гэтак далей. Усё больш і больш смецця. Можна яго спачатку не заўважыць, але дастаткова зірнуць на сетку сезонных або часовых міграцый людзей з допускам 1 метра, каб знайсці самыя вялікія канцэнтрацыі смецця. На берагах вадаёмаў і лясоў — у летні час. У гарах — і зімой, і летам. У іншых месцах, у гарадах і сёлах — у любую пару года. Але жыўшы ў горадзе чалавек не ўсядзіць на адным месцы і пхаецца ў вёску. З вёскі ў горад. З непатрэбным інтарэсам, з ніштожнай справай, для руху і змены краявіду. Вытоптваючы на шляху лясы, лугі, берагі азёр і рэк, чалавек (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF