Ніва № 33 (3249), 19 жніўня 2018 г.

Дзесяць год пасля...

Віктар САЗОНАЎ

Прайшло дзесяць год пасля расійскагрузінскага ваеннага канфлікту. Някепская кропка адліку, каб паглядзець і прааналізаваць, што памянялася з таго часу ў Грузіі, Расіі, ды ўвогуле ў сусветнай палітыцы. Расія паранейшаму называе тую вайсковую аперацыю „прымусам Грузіі да міру” (чымчым, а палітычнай рыторыкай расійскія дыпламаты авалодалі дасканала), Грузія называе менш паэтычна, проста вайной, або анексіяй.

За дзесяць год у Грузіі змянілася палітычнае кіраўніцтва. Той яе прэзідэнт, Міхаіл Саакашвілі, паспеў за гэты час пабываць і ўкраінскім палітыкам, і апальным палітыкам як у сябе на радзіме так і на ўсё той жа Украіне, грамадзянства якой яму падарыў сам Пётр Парашэнка і сам жа і адабраў, і кім толькі ён не пабываў пасля гэтага. У Расіі ж тагачасны прэзідэнт Дзмітры Мядзведзеў стаў прэм’ерам, а прэм’ер Уладзімір Пуцін прэзідэнтам.

На першы погляд у расійскага тэндэма жыццё значна больш сумнае і непрыкметнае чым у іх грузінскага супраціўніка дзесяцігадовай даўніны, але ж не будзем спяшацца з высновамі. І для расійскіх палітыкаў гэтыя дзесяць год не прайшлі выключна ў глыбокіх роздумах пра тое, хто быў праў, а хто не ў той вайне, ды філасофскім асэнсаванні сваіх дасягненняў або памылак. Расія за гэты час павялічыла сваю тэрыторыю за кошт Крыма, уратавала начальніка Сірыі Башара Хафеза альАсада і замацавалася на яго тэрыторыі вайсковымі базамі, была выключаная з васьмёркі галоўных эканомік свету, стала (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF