Ніва № 33 (3249), 19 жніўня 2018 г.

25 гадоў гайнаўскай «Перапёлцы»

Аляксей МАРОЗ

Калектыў народнага танца «Перапёлка» ўжо 25 гадоў дзейнічае пры Гайнаўскім доме культуры. Яго ўдзельнікі займальна прэзентуюцца з беларускімі народнымі танцамі, апранутыя ў касцюмы, пашытыя паводле традыцыйных беларускіх узораў. «Перапёлка» выступае таксама з многімі польскімі народнымі танцамі, якія паказваюць у касцюмах розных рэгіёнаў Польшчы. У рэпертуары калектыву маюцца таксама ўкраінскія танцы.

У час юбілейнага канцэрта, які ў летнюю суботу быў арганізаваны ў канцэртнай зале Гайнаўскага дома культуры з нагоды 25годдзя «Перапёлкі», займальна запрэзентаваліся каля сотні танцораў. Захапілі яны публіку польскімі, беларускімі і ўкраінскімі народнымі танцамі. Перапляталіся яны падчас выступаў чатырох груп танцавальнага калектыву «Перапёлка», з якім у ГДК паспяхова займаецца мастацкі кіраўнік Юсцінія Бірыцкая. Козырамі «Перапёлкі» з’яўляюцца добрыя танцавальныя ўмеласці дзетак і моладзі, займальныя харэаграфічныя распрацоўкі і шыкарныя рознакаляровыя касцюмы танцораў. Выступы на сцэне пачаліся з танца «Паланэз». Найстарэйшыя танцоры пачалі сыходзіць са сцэны, а іншыя ўваходзілі ў канцэртную залу з калідора. Усе апранутыя ў шыкарныя касцюмы карагодам хадзілі паміж гледачамі крокамі танца «Паланэз». Пазней танцоры так разагрэлі шматлікую публіку, што тая моцна апладзіравала.

Гасцямі юбілейнага канцэрта былі віцэстараста Гайнаўскага павета Ядвіга Дамброўская, бургамістр Гайнаўкі Ежы Сірак і намеснік (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF