Ніва № 32 (3248), 12 жніўня 2018 г.

Маё Кіліманджара (частка І)

Мікола ВАЎРАНЮК

На Джыльманс Поінт (5685 метраў) ускараскаліся згодна з планам — да ўсходу сонца. Ішлі ўверх шэсць гадзін, памалу, нага за нагой, дзе спатыкаючыся аб камень, дзе апаўзаючы разам з вулканічным чорным пяском, дзе спыняючыся на глыток гарбаты, кавы ці гарачай вады з імбірам. У цемры, у якой мільгацелі толькі зоркі і нагалаўныя лямпачкі. А ў галаве назойліва пульсавала ўказанне кіраўніка групы, легендарнага польскага гімалаіста Лешка Ціхага: „На вышыні не спяшайцеся. Замест аднаго доўгага кроку рабіце тры малыя”. Крокі самі рабіліся ўсё меншымі, ногі цяжэйшымі, а да паасобных частак арганізма загады з мозгу даходзілі памалей і памалей. Толькі сэрца білася хутчэй і хутчэй, як быццам хтосьці падключыў да яго маторчык. Дарога здавалася без канца, без краю...

...а калі чырвонае сонца пачало выпаўзаць з за небакраю і мы нарэшце стаялі на беразе кратара, я не быў упэўнены, ці яшчэ жыву. З гэтым светам звязваў толькі пранізлівы вецер, які ўбіваў іголкі холаду пад вопратку. І яшчэ лютая злосць на ўсіх тых, хто перад выездам прасіў: толькі там наверсе рабі многа здымак. Вазьмі і зрабі! Пазабіваў бы! Праўда, былі такія, што фоткалі сонца, хмары, скалы, снег і сябе на гэтым фоне, але я не даў рады нават зняць рукавіцы. Апрача стомы і холаду паралізавала свядомасць, што мэта нашага ўзыходжання — Пік Угуру — яшчэ дзвесце метраў вышэй. Каля паўтары гадзіны маршу па снезе і лёдзе.

* * *

Шэсць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF